У нядзелю ў Мінску прайшоў гарадскі паўмарафон: арганізатары абяцалі каля 30 тысяч удзельнікаў з розных краін, а таксама медалі і падарункі кожнаму марафонцу. CityDog.io паказвае, як гэта выглядала.
На гарадскім паўмарафоне было тры дыстанцыі на выбар: 5, 10 і крыху больш за 21 кіламетр. Маршрут жа пралягаў праз цэнтр Мінска – марафонцы беглі ўздоўж Палаца Рэспублікі, Плошчы Перамогі і гарадской ратушы. На фінішы атрымлівалі медалі.


Фота: @elena_seliutsina, Threads.com.
І як гэта выглядала?
Дзяніс бег 21 кіламетр. Мінчанін адзначае, што надвор’е было выдатным, а вось горкі і пад’ём на мост – «мярзотнымі».




Фота: @nvesna, Threads.com.
А карыстальніца пад нікам wood_n_sea прызнаецца, што паставіла сабе мэту: прабегчы паўмарафон у 45 гадоў.
«І думала, што дасягнуўшы яе, з бегам завяжу. Наіўная. Гэтыя эмоцыі, падтрымка на дыстанцыі ад трэнераў, членаў клуба, гэтыя пяцюні і абдымашкі далі наймагутны зарад і зрабілі сваю справу! Што я магу сказаць? Палавінка пройдзена, час ставіць новыя мэты. Пачынаю рыхтавацца да марафону», – дзеліцца ўражаннямі жанчына.


Фота: @mishaserkov і @den_blr93, Threads.com.


Фота: @alyonazelenko, Threads.com.
Медалі з гравіроўкай і шкарпэткі: што атрымалі ўдзельнікі марафону?
Дзіяна паказала, які стартавы пакет ёй далі як удзельніцы паўмарафону. Мяркуючы па здымках дзяўчыны, у пакеце былі снэкі, шкарпэткі і тэстэры з б’юці-прадуктамі.
«120 рублёў унёску адпрацавалі па максімуме. Я такі цяжкі пакет з выставы яшчэ ніколі не цягнула!» – выказалася мінчанка.


Фота: @aleinikova.13, Threads.com.

Фота: @solar_vibez, Threads.com.
Тым часам Ганна паказала, які медаль атрымала на фінішы забегу. «Вельмі доўга чакалі гравіроўку, але гэта таго варта. Калі б раней хтосьці сказаў, што я прабягу 5 км, я б пасмяялася ў твар, а тут другі год запар», – піша Ганна.


Фота: @anna_zhigar, Threads.com.


Фота: @enya_vakula і @den_blr93, Threads.com.
На паўмарафоне здарылася трагедыя – верагодна, загінуў чалавек
Па пакуль непацверджанай інфармацыі, на паўмарафоне загінуў чалавек – верагодна, гэта мужчына. Удзельнікі забегу адзначаюць, што трагедыя здарылася на другім коле пасля горкі – непадалёк ад Палацу спорта.
Калі чалавек упаў, да яго падбеглі іншыя марафонцы – яны прасілі выклікаць хуткую дамапогу. Мужчыне рабілі масаж сэрца, але ўратаваць яго не ўдалося.
Што пачытаць па тэме: На Мінскім паўмарафоне бегуну стала дрэнна, і яго не змаглі ўратаваць
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












