Фота: @alena.sakharevich, Threads.com.

30 тысяч бегуноў, перасанальныя рэкорды і верагодная гібель удзельніка. Як прайшоў гарадскі паўмарафон у Мінску

Фота: @alena.sakharevich, Threads.com.

У нядзелю ў Мінску прайшоў гарадскі паўмарафон: арганізатары абяцалі каля 30 тысяч удзельнікаў з розных краін, а таксама медалі і падарункі кожнаму марафонцу. CityDog.io паказвае, як гэта выглядала.

мы здесь

На гарадскім паўмарафоне было тры дыстанцыі на выбар: 5, 10 і крыху больш за 21 кіламетр. Маршрут жа пралягаў праз цэнтр Мінска – марафонцы беглі ўздоўж Палаца Рэспублікі, Плошчы Перамогі і гарадской ратушы. На фінішы атрымлівалі медалі.

Мінскі паўмарафон-2026. Мінскі паўмарафон-2026.

Фота: @elena_seliutsina, Threads.com.

І як гэта выглядала?

Дзяніс бег 21 кіламетр. Мінчанін адзначае, што надвор’е было выдатным, а вось горкі і пад’ём на мост – «мярзотнымі».

Як прайшоў гарадскі паўмарафон у МінскуЯк прайшоў гарадскі паўмарафон у Мінску
Як прайшоў гарадскі паўмарафон у МінскуЯк прайшоў гарадскі паўмарафон у Мінску

Фота: @nvesna, Threads.com.

А карыстальніца пад нікам wood_n_sea прызнаецца, што паставіла сабе мэту: прабегчы паўмарафон у 45 гадоў.

«І думала, што дасягнуўшы яе, з бегам завяжу. Наіўная. Гэтыя эмоцыі, падтрымка на дыстанцыі ад трэнераў, членаў клуба, гэтыя пяцюні і абдымашкі далі наймагутны зарад і зрабілі сваю справу! Што я магу сказаць? Палавінка пройдзена, час ставіць новыя мэты. Пачынаю рыхтавацца да марафону», – дзеліцца ўражаннямі жанчына.

Як прайшоў гарадскі паўмарафон у МінскуЯк прайшоў гарадскі паўмарафон у Мінску

Фота: @mishaserkov і @den_blr93, Threads.com.

Як прайшоў гарадскі паўмарафон у МінскуЯк прайшоў гарадскі паўмарафон у Мінску

Фота: @alyonazelenko, Threads.com.

Медалі з гравіроўкай і шкарпэткі: што атрымалі ўдзельнікі марафону?

Дзіяна паказала, які стартавы пакет ёй далі як удзельніцы паўмарафону. Мяркуючы па здымках дзяўчыны, у пакеце былі снэкі, шкарпэткі і тэстэры з б’юці-прадуктамі.

«120 рублёў унёску адпрацавалі па максімуме. Я такі цяжкі пакет з выставы яшчэ ніколі не цягнула!» – выказалася мінчанка.

Падарункі ўдзельнікам Мінскага паўмарафону. Падарункі ўдзельнікам Мінскага паўмарафону.

Фота: @aleinikova.13, Threads.com.

Падарункі ўдзельнікам Мінскага паўмарафону.

Фота: @solar_vibez, Threads.com.

Тым часам Ганна паказала, які медаль атрымала на фінішы забегу. «Вельмі доўга чакалі гравіроўку, але гэта таго варта. Калі б раней хтосьці сказаў, што я прабягу 5 км, я б пасмяялася ў твар, а тут другі год запар», – піша Ганна.

Медалі, якія атрымалі ўдзельнікі мінскага паўмарафону-2026. Медалі, якія атрымалі ўдзельнікі мінскага паўмарафону-2026.

Фота: @anna_zhigar, Threads.com.

Медалі, якія атрымалі ўдзельнікі мінскага паўмарафону-2026. Медалі, якія атрымалі ўдзельнікі мінскага паўмарафону-2026.

Фота: @enya_vakula і @den_blr93, Threads.com.

На паўмарафоне здарылася трагедыя – верагодна, загінуў чалавек

Па пакуль непацверджанай інфармацыі, на паўмарафоне загінуў чалавек – верагодна, гэта мужчына. Удзельнікі забегу адзначаюць, што трагедыя здарылася на другім коле пасля горкі – непадалёк ад Палацу спорта.

Калі чалавек упаў, да яго падбеглі іншыя марафонцы – яны прасілі выклікаць хуткую дамапогу. Мужчыне рабілі масаж сэрца, але ўратаваць яго не ўдалося.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться