Наступленне восені – не падстава для суму. Разам з CityDog.io рыхтуемся да ўкікенду і абіраем, на якія івэнты пойдзем. Дарэчы, у гэтыя выходныя плануецца шмат вечарын, так што стыльныя вобразы прадумваем загадзя.
Сустракаем верасень пад музыку эма-гуртоў
- 4 верасня, 20:00.
- Бар «БВ. Спот» (вул. Кульман, 9).
- Уваход: 20–25 руб.
Натхніўшыся вядомай песняй пра верасень, які гарыць, арганізатары канцэрту ў «БВ. Спот» запрасілі эма і поп-панк гурты. У пятнічны вечар на сцэне выступяць Falsum, So late to stay і «Ржавчина». Калі не хопіць канцэрту, можна застацца на рок-караоке.
Слухаем электронную музыку
- 4 верасня, 23:00.
- Прастора «Эхо» (пр-т Незалежнасці, 95/5).
- Уваход: 10–20 руб.
Калі фанацееце ад Crystal Castles, Кан’е Уэста або Янг Ліна – варта абавязкова завітаць на івэнт у «Эхо». Акрамя твораў вядомых электронных музыкаў прагучаць і новыя трэкі лакальных дыджэяў.
Пераносімся ў дзевяностыя
- 4 верасня, 23:59.
- Прастора «Цех» (пр-т Машэрава, 11/2).
- Уваход: 0–20 руб.
Яскравая рэтра-вечарына ўкікенду – MP3 Party у прасторы «Цех». Арганізатары абяцаюць «той самы плэйліст, дзе няма незнаёмых песень» і вайб 90-х.
Пагружаемся ў поп-эстэтыку
- 5 верасня, 17:00.
- Клуб Astro Club (пр-т Машэрава, 17/4).
- Уваход: 25–35 руб., квіткі можна купіць тут.
У суботу адпраўляемся на івэнт, атмасфера якога будзе адсылаць да поп-культуры. У праграме, акрамя танцаў: папулярныя ў 2020-м годзе песні, конкурс касцюмаў, фотазоны і тэматычныя кактэйлі.
Знаёмімся с беларускай драматургіяй
- 5 верасня, 19:00.
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
- Уваход: 28–30 руб., квіткі можна купіць тут.
Зараз у Мінску праходзіць тыдзень сучаснай беларускай драматургіі, у межах якога ладзяць сцэнічныя чытанні. У суботу паслухаем п’есу «Самсон за дзвярыма» драматурга Аляксандра Савухі. У цэнтры сюжэта – сустрэча аўтамабіліста Колі з ласём, які ўмее размаўляць.
Глядзім кіно Вудзі Алена
- 6 верасня, 17:00.
- Бар «Персонажи» (вул. Карла Маркса, 33).
- Уваход: 170 руб.
Нядзелю праводзім пад фільм Вудзі Алена «Вікі. Крысціна. Барселона». У дадатак: аромасуправаджэнне стужкі, прысмакі і кактэйлі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.












